***
Я разумею, так павінна быць:
Прайсці прамежак шляху ў адзіноце,
Адчуць, як паглынае мозг самота,
Як сум пячэ, як цішыня баліць.
Я разумею, так павінна быць:
Каб патаемны сэнс жыцця знайсці,
Свайго зямнога прызначэння сутнасць
І навучыцца без тугі, без смутку,
Без нараканняў Божы крыж нясці –
Каб патаемны сэнс жыцця знайсці...