Я с сабою толькі гавару на мове,
Бо няма ўжо болей расказаць каму,
Колькі болю сэрца ў кожным родным слове
Што жыццём забіта ў забыцця турму.
Ах, каб даў мне Божа хараство той мовы
Да людзей данесьці, каб змаглі яны
Абудзіць у сэрцах боль нястрымны новы,
Бо знікае з мовай памяць старыны!