Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я шукаю...

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Я шукаю цябе,мае шчасце.
Мо,згубілася ты ў лясах?
Можа,вецер паспеў цябе скрасці?
Мо,у птушыных знайду галасах?...

Калі чуеш мяне,адгукніся
Той бярозкай,што ў полі стаіць,
Светлым промнем мне ранкам вярніся.
Аб табе мае сэрца баліць.

І цнатлівасць пялесткаў рамонкі-
Напамінак шчымлівых начэй,
І расчуленай рэчкі ў гамонцы
Бачу я пару сініх вачэй.

Правядзі ты мяне той сцяжынкай,
Дзе сустрэцца змаглі б мы з табой.
Скалыхні ў прывітанні галінкай
Толькі мне на хвілінку адной.