Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я стаю на скрыжаванні шляхоў...

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Я стаю на скрыжаванні шляхоў,
Што вядуць да гарызонтаў жыцця.
За спіной маёю вопыт вякоў,
А душою прагну я забыцця...

Дзе каханне - адыйшло ў нябыт,
Толькі з часам б'ецца сэрца цяжэй...
І магільны заімшэлы граніт
Прапануе вечнасць чорных начэй...

А калісьці прападаў да зары,
Мілаваўся ў васільковай расе!..
Сон прайшоў, і толькі клён на гары
Нагадае аб жытнёвай касе...

Я кахаў... І колькі мінула дзён...
Я чакаў цябе - ды старасць прыйшла...
Паміраю... І навошта праклён!
Толькі б ведаць, што шчаслівай была...