Да, я таксама магу быць паэтам.
Бо я пяшчотна сьпяваю каханьне.
Пра войны магу пракрычаць я зь імпэтам,
І наадварот, калі будьзе жаданьне.
Магу распавесьці пра тысячы тысяч
Блудніц, мелкі гешефт і свой луна-парк.
Can sіng you іn englіsh. іch kann sprache Deutsch.
Rіde on thіs poem to faraway stars.
О, да. Я паэт. Я сур'ёзны не ў межы.
Я зноў пракрычу, не баючыся словаў,
Што я а** енны! Да, да, а**енны
Сказаць не баюся на розных я мовах.
Да, я фаталіст. Я пішу вершы кроўю.
Таму, што патрэбна пісаць так паэтам.
Выводжу радкі я зь пяшчотай, любоўю,
Хоць і фаталізма назваўся адэптам.
Я кідаю словы, як плёткі ўдары.
А вершы магу як Кіпелаў сьпяваць.
І зь мізантрапічным выразам твару
Немеладычна са сцэны крычаць.
О, да. Пракрычаць! Я крычу вам з Алімпу
Свайго альманаху. І буду крычаць!
Шалёны аматар? ДА!!! Нават Эдыпу
Такога ў радках сваіх не прадказаць.
Я новы Далі. Так, малюю я вершы.
Нібы немаўлятка арнамент шпалераў.
І што?! Паспрабуйце! Скажыце: "Я лепшы"!
Будуйце Алімп свой такога ж памеру.
Галоўнае, скончы раптоўна, шматзначна,
Зь праменьчыкам тайны, сьвятлом у вачах.
Без рытму, без рыфмы...