Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я ў паэзіі – прымат...

Сярэдняя: 2.8 (25 галасоў)

Я ў паэзіі – прымат:
не ўжываю ў вершах мат,
не рыфмую “аць” і “яць”,
каб узровень свой узняць.

На чыесь радкі зірну –
ледзь не плачу: “Ну і ну!
Ды без мату мне й на трэць
сёння не замацярэць!”

І на порна ў “негля…жу”
не падштурхваю душу,
хоць яно – гавораць так –
дадае пісанню смак.

“Секас”? Дзе? Распуста ў нас!
Хтосьці – гомік-педэраст,
хтосьці – лЕсбі ( ці лесбІ?) –
у пажаднасці гульбы.

Хай бы ў модзе быў паркур!
Не! У творы ўбіўся юр
і псуе атрутай кроў
чытачоў і гледачоў!

Цьфу, брыдота! Проста жах!
Ды не ў сне – у шорт-лістах!
Гэта – лепшае, што ў нас
праз паэтаў піша час!

---------------------------

Тые, хто ім ставіць балы,
кажуць (прафесіяналы ж):
без наперчанай патравы
не ядуцца сёння стравы.

Ці задумаюцца еці:
чым выхоўваюцца дзеці?

15.04.2013



Яшчэ ня зляглі, Мы ў

Яшчэ ня зляглі,
Мы ў магілу!
Яшчэ ўсе сэрцы,
Тук ды тук!
Яшчэ мы маем,
Трохі сілы!
І чуем Бацькаўшчыны-
ГУК!!!!!

Зашмат набегла вас,

Зашмат набегла вас, прыматаў,
бязглуздзіцы спрадвечных сватаў!

Калі жывеш

Калі жывеш ў"стране",прыматаў.
Трымай банан ў руце заўзята.

Ты лепей сам яго

Ты лепей сам яго трымай,
парадаў іншым не давай.

Трымаць яго не мае

Трымаць яго не мае сілы,
Аднойчы злягнем мы у магілу.

Пра гэта лепш не

Пра гэта лепш не турбавацца,
бо трэба справамі займацца.

Якія справы у брудны

Якія справы у брудны час?
Хіба,што-пьянка,ці"госзаказ?

Якім бы час ні быў, мой

Якім бы час ні быў, мой дружа,
нягоды мусім мы адужыць.

Калі адужым,дык

Калі адужым,дык тады,
Дзе?Выпусцім свае пары?

У лазні, мабыць, варта іх

У лазні, мабыць, варта іх пускаць,
каб тут дарэмна часу не губляць:-)

Калі іх выпусцім тады, Няўжо

Калі іх выпусцім тады,
Няўжо пазнаем свае сівые
ГАДЫ?

Ох, моцна рытмікі памер

Ох, моцна рытмікі памер кульгае,
удасканальваць стыль я заклікаю!

Кульгае рытм,кульгае стыль. Я

Кульгае рытм,кульгае стыль.
Я ж не адзіны-правадыр...

Правадыром быць не хачу, таму

Правадыром быць не хачу,
таму я лепей памаўчу.

Бо,правадыр,у нас

Бо,правадыр,у нас адзін?
Хіба, хто ў Крае"господин"?

Не, лепш сабака-павадыр, не

Не, лепш сабака-павадыр,
не той вусаты "майдадыр".

Чукоўскі ў

Чукоўскі ў труне,павярнецца.
Калі вусаты"мойдодыром"назавецца.

Ой, нешта ў сон мне вочы

Ой, нешта ў сон мне вочы зводзіць...
Пажартавалі тут - дый годзе!

Ўчора нагрэмзала, Сёння

Ўчора нагрэмзала,
Сёння у"Вершах".
На першай старонцы,
У апошніх вершах.

А я адсылаю,
Чакаю нядзелі.
Чакаю,смуткую.
Напэўна я"Малп"?

Дык можа змяніць мне,
Людское аблічча?
На дрэва залесці?
Бананы мне есці?

Крычаць як макака?
Акуляры сгубіўшая.
Шукаць вінаград?
Бо ў паэзіі я адзіны-
ПРЫМАТ.

А можа адкрыць,
Нам асобные сайты?
Дзе слова для малпы
Ня будзе у аўсадзе!

Так Таццяначка трымаць! Гэта

Так Таццяначка трымаць!
Гэта разі чалавекі?
А калі ад чалавека дзеці,
то, чаму аборт не зрабіла іхня маць?