Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я вярнуся здалечы

Сярэдняя: 3.7 (9 галасоў)

Я вярнуся здалечы
Да раднога парога,
Дзе запалена ў печы
І памыта падлога.

Дзе без справы не крыўдзяць
І заўсёды чакаюць.
Я да хаты падыйду -
Маці з бацькам страчаюць.

Як заўжды - хлебам-соллю,
Бы шаноўнага госця.
Танцам, песням - раздолле!
Хай усе пазайздросцяць!

Я вярнуся дадому,
Дзе расла і вучылась,
Кожны кут мне знаёмы,
Бо я тут нарадзілась.