Хто - з праху. Хто - з гліны. Хто - з каменю. А я - з агню і вады. Таму мне не плакацца Каняю - А гарэць і квітнець, Як сады.
Каб праз часу падманы морныя І расчараванняў сьцюжы Агонь мой спаліў усё чорнае. А вада наталіла Засьмяглыя душы.