Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я за тое...

Сярэдняя: 4.5 (11 галасоў)

Калі спрэчкі заходзяць,
Які будзе заўтрашні дзень,
Я кажу пры пагодзе:
— Такі, як у добрых людзей.
Я за тое, каб жыў у хаце
Хлебны водар і душы лячыў,
Каб спявала над люлькаю маці,
А не роў транзістар-айчым...
Каб уласныя дзеці
Зналі ў твар уласных бацькоў,
Каб у нас, а не дзесьці
Судзілі пажадлівых халасцякоў.
Каб і духам, не толькі целам,
Мы ў спорце майстрамі былі,
Каб унук мой не бег звар’яцела
Забіваць галы за рублі...
Я за тое, каб сорам,
Нарэшце, даняў гандляроў,
Каб не плакалі хорам,
Што ўчора жылі — будзь здароў!.
Каб прыроду і чалавека
Не раздвойваў прагрэсу клін,
Каб да вусця, вольныя, рэкі,
А не ўверх, над канвоем, цяклі.
Каб ад холаду май не бегаў
Пазычаць у снежня кажух,
А каб Новы год быў са снегам
I ад нудных дажджоў не глух.
Я за тое, каб вораг
З пацалункамі заўтра не лез, —
Хай ён там застаецца — ва ўчора:
Злая сіла — на цёмны лес...
I каб дзверы замкоў не зналі,
А замкі не шукалі дзвярэй,
Каб мы ўсе хоць крышачку сталі,
Хоць на кроплю, шчырэй і дабрэй.



Вельмі прыгожы верш. З аднаго

Вельмі прыгожы верш. З аднаго боку, закрануты праблемы мінулага, а з другога боку - сучасныя праблемы. Сапраўды, сёння вельмі важна быць шчырым і добрым не толькі да сваіх родных, але і да ўсяго свету.