Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я завітаю, хоць на хвілю, пад твой, мая старонка, дах...

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Я завітаю, хоць на хвілю,
пад твой, мая старонка, дах,
каб зноў адчуць, што ўсё асілю,
каб удыхнуць дзяцінства пах
каб зноў набрацца тваёй моцы,
прайшоўшы босай па раллі,
абмаладзіць свой твар у плёсах
святой вадзіцаю зямлі,
што даражэй за ўсё на свеце,
дзе ўсе карэньчыкі мае
мне прамянямі сонца свецяць,
калі іх нават не стае…
Я завітаю, як да маці,
Каб прытуліцца ўсім нутром,
З дарослай смагаю дзіцяці
Да тваёй цыцкі, родны дом…

P.S. Дом моего детства,
д. Золотеево, Зельвенского района,
Гродненской обл. Беларусь.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115061803259