Заўсёды ў сэрцы ты маім,
мая Краіна…
Не,
не абшарышчам дзяржаўным – ад мяжы, ды да мяжы.
А рэчкай, з моцнаю страмнінай,
што па дзяцінству даўняму бяжыць…
І тою сцежкай, што вядзе да хаты,
з калодзежам сцюдзёнае вады…
І брамкай, ля якой сустрэлі б мамка з таткай –
у Часе тым, ня вернешся куды…
Ты – ў памяці маёй,
мая Краіна…
Не,
не Дзяржава – што Еўропы пасярод.
А вёскай той, дзе мяне маці нарадзіла,
дзе жыў прыветлівы народ…
Народ, з вяскоўцаў-зямлякоў,
якія не чуралісь Роднай Мовы.
Бацькоўскай Мовы, з даўнішніх вякоў –
на ёй вялі і спрэчкі, і размовы…
Ты у маёй Душы,
мая Краіна…
З мінулага – жывеш Удалячынь.
З мяне ты – Беларуса сатварыла,
каб мог цябе я ў сэрцы берагчы…
*+*
15 верасня 2014 г.
**Краіна – Страна; Дзяржава – Государство; сцежка – тропинка;
брамка – калитка; Час – Время; спрэчкі – споры