Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я збягу

Сярэдняя: 4 (15 галасоў)

Я збягу,
Дзе асфальт пахне чыстым вясновым даджом,
Дзе вільготная свежасць даруе ад спёкі свабоду,
Дзе бягуць ручаі, і хлапчук са сваім караблём,
Цалкам мокры, у ботах праз лужы – у пошуках броду.

Я збягу,
Дзе разліта чырвонае мора суніц
Дзе ад водара ты не ідзеш – ты ляціш над зямлёю.
Там у звоне пчаліным губляецца сэнс таямніц,
А ўсе кветкі цалуюцца з сонцам вячэрняй парою.

Я збягу,
Дзе не будзе ніколі крывавай вайны,
Дзе са “скрыні” паганай не чутна суседскага гора.
Дзе магутныя выбухі не разарвуць цішыні,
Дзе і ў цішы самой – задушэўная песня сабора.

Я збягу.
Толькі дзе я знайду гэты прывідны край?
Так і знікну навек і да скону не скончу вандроўку.
А пакуль я іду – буду сонца прасіць: не знікай,
Хай напоўняць цяплом прамяні маёй мары скарбонку.



Які прыгожы верш!

Які прыгожы верш!

Я збяГу сь. Быццам Гусь в

Я збяГу сь. Быццам Гусь в рудніКах.
Каб кахАньня ужо й ні ад АньКі сь.
Капашуся во, пружусь знайсці ў жытцы шансь
Шэ разочак пабыці ф шызарні Саш.

Мне падбалася, Дзякуй

Мне падбалася, Дзякуй

Таццяна Булаукiна