Я жадаў на зямлі свабоды
і аб праўдзе людской мроіў.
Браў у рукі мушкеты і корды,
толькі праўду не знойдзеш крывёю.
Я жадаў натхніцца героямі
і на іх біяграфіях звузіцца,
але кожны ўрад кроіць новае:
пад сябе называе вуліцы.
Я жадаў адшукаць рэлігію,
што была б самым светлым законам,
але люзді забрудзілі Біблію
і Каран залілі чырвоным.
Я спыніўся, адчуў, што блукаю
па планеце нацягнутых струн.
Толькі сонца плыло ў небакрай,
па-ранейшаму спела рунь…
…Што ж трымае зямлю, адкажыце,
саграваючы зноў і зноў?
Рэч адзіная, вартая жыць,
простым словам завецца “любоў”.
Я цябе разумею добранька, Мая
Я цябе разумею добранька,
Мая міленька Ксенічка.
Так паложана ж людкам Госпадам,
Ну, каб наватКі сь нет ій етвегый.
...але есця у вас памылачка.
Дзе, ну, люзді хужэй звірэй.
Пэўна ш, ЛЮДЗІ чытаюць і Эціку зь.
Васіль, галоўная думка тут ,
Васіль, галоўная думка тут , што людзей выратуе любоў.