Хвіліны добрыя ў бары
Пацягваць піва з нейкай тары,
Ды тэніс паглядзець.
Прыемна вельмі, але трэба
Прызнаць жыццевыя патрэбы,
З зямлі на зморшчанае неба
Патрэбна паглядзець.
Я бачыў шмат тэлепраектаў,
І мноства роздумаў. Канкрэтна
Не ведаў я чаго хацець.
Але ў розуме сакрэтна
Ўбачыў выгляд твой партрэтны -
Я зразумеў, што мне патрэбна,
І ўсе пачаў я разумець.
Прыватна, трэба спадзявацца,
Мазгамі буду карыстацца,
Змагу высотаў дамагацца
І там не звар’яцець
І, бляха, трэба так прыжыцца,
Каб мог сабою ганарыцца,
Каб у вачах магло іскрыцца,
Ў позірку трымцець.
Я кіраваў бы цэлым светам
З тваім прыдуманым партрэтам,
Была б маім тады сакрэтам,
Які не змог хаваць.
На усіх кутах, па цэлым свеце
Была б дзяўчына на партрэце,
Якую хтосьці б, ды прыкмеціў.
І змог бы адшукаць.