Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Яе імем

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Вандруюць па свеце тайфуны-буры,
і кожная — з імем жанчыны:
«Аліса», «Вікторыя», «Грэта»,
«Лавура»»
а следам — патоп,
руіны.
Знясілена хіляцца пальмы й сосны
над змоўклай красой зламанай;
калісь, мусіць, нейкі сіноптык злосны
даў буры імя
каханай.
Яна, пэўна, ў скрусе яго згінала,
прайшлася па ім
стыхіяй...
Няхай жа мяне абміне навала,
маланкі яе сляпыя.
Яна набліжаецца ў сінім флёры,
тугія чуваць павевы;
няхай не крануцца яе віхоры
знямоглага ў бурах
дрэва.
Здалёк зіхаціць навальнічнай хусткай, —
мінае з маланкамі ўсімі...
Спакойныя,
ціхія дні са смуткам
яе назаву я імем.