Як мітусня гасцюе дзень пры дні,
Змяняе вэрхал даўкія турботы,
Захочацца хоць хвілю цішыні,
Захочацца хоць хвілю адзіноты.
Захочацца заснуць пад клёнаў шум,
Уткнуўшыся ў падушку травяную,
І спавядаць уласную душу,
І піць да дна сімфонію лясную.
Не шкадаваць, што мклівяцца гады,
А шкадаваць, што вёсны за гарою
І што не я, а нехта малады
Не спіць да рання летняю парою
І прысвячае дзіўныя радкі
Дзяўчынцы той, якой не знаць ніколі
Тых шчырых слоў, шчымліва-трапяткіх,
Таго пякуча-радаснага болю...
Гады, гады... Не вернуцца яны,
Хіба прысняцца толькі на хвіліну
Пад клёнаў шум, гаючы шум лясны,
Пад ветру спеў, пад посвіст салаўіны.
Ратуюся ад прыкрых хвілін
Ратуюся ад прыкрых хвілін Вашымі радкамі!Глыбінна-вечная паэзія.