Як нi страшна, а самi забылi,
Адцуралiся Роднае мовы,
Хоць суседзi на гэта стварылi
Нам спрыяльныя, зручныя ўмовы.
Адцуралiся за паўстагоддзя.
А дагэтуль вякi забароны
Наша мова жыла у народзе,
Наша слова было нескароным.
Продкi вынеслi Спадчыну Жыццяў
Праз цяснiны гадоў, праз узвышшы,
А нашчадкi закiнулi, быццам
Непатрэбную рэч на гарышча.
Мова ёсць, а не трэба народу.
Нам яе замяняе другая,
Хоць i блiзкая вельмi да роднай,
Але ўсё ж непапраўна чужая.
Людзi, колькi памылак нанова
Паўтараем агулам, гурбою.
Адмаўляючы роднае слова,
Чым мы грэбуем, як нi сабою.
Непатрэбная мова. Як горка
Чуць i бачыць яе скон павольны.
Смерць магчыма спынiць яшчэ. Толькi
Цi на гэтае хопiць нам волi?
Праудзiвы верш. Усё так i
Праудзiвы верш. Усё так i ёсць...
на жаль , гучыць актуальна,
на жаль , гучыць актуальна, надзённа.