Попел і чорныя цені майна.
Вые у комінах скруха.
Як называюцца слёзы? —
Вайна.
Смерць.
Галадоўка.
Разруха.
Спее сусветнага жаху града.
Хто пазбірае каменне?
Як называюдца слёзы? —
Бяда.
Здрада.
Разрыў.
Адчужэнне.
Мілы, мы зналі кахання палын,
Трушчыць як сэрцы — самота.
Як называюцца слёзы? —
Святлынь.
Радасць.
Здзіўленне.
Пяшчота.
Крэўнасць зарук, нібы іскры з кастра.
Свеце бянтэжны мой, дзе я?
Як называюцца слёзы? —
Сястра.
Маці.
Планета.
Надзея.
Цудоўны верш!Вельмі прыгожы
Цудоўны верш!Вельмі прыгожы
Яе вершы вельмі незвычайныя,
Яе вершы вельмі незвычайныя, яны заўсёды глыбока кранаюць мяне! А гэты верш перавярнуў усё тое, што ў мяне ўнутры з ног на галаву!
Цудоўнейшы верш!
Цудоўнейшы верш! ........
Калi я атрымала заданне вывучыць верш Я.Янiшчыц на памяць, то выбрала гэты верш. Такi прыгожы, меладычны i вельмi сумны...
А настаўнiца нават плакала, калi слухала, як яго чытаю...
На маю думку гэты верш і
На маю думку гэты верш і сення вельмі актуальны
вельми добры верш,але адразу
вельми добры верш,але адразу не зусим зразумела аб чым!
у меня после прочтения
у меня после прочтения заболело в груди..Очень трогательное стихотворение
согласна... та же реакция...
согласна... та же реакция... очень выразительное стихотворение.
На мой взгляд, это
На мой взгляд, это стихотворение - апогей творчества поэтессы... Очень красочное, эмоциональное... А также, что не менее важно, не избитый стереотип... Здечь прослеживается и что-то народное, и вто же время что-то свое, сокровенное, личное... После прочтения невольно задумался о жизни...