Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як пахне рапс

Яшчэ не ацэнена

Як пахне рапс! Такога паху
Вы не адчуеце нідзе!
Нябачны госць, падобны птаху…
Так Беларусь мая цвіце!

Мядовы водар пьюць нябёсы
Лясы, пагоркі, і абшар…
Як у часы, дзе бацька босы
Лятаў за думкамі да мар.

Як пахне рапс! Жаўцяць прасторы!
Бзыкочуць пчолкі - свята ў іх!
І я плыву па жоўтым моры,
Няктару выпіўшы келіх.

Смяецца сонейка, аблокі
Таксама водар гэты пьюць,
Застылі ў небе, так далёка
І ўжо так хутка не плывуць.

Як пахне рапс! Пах незабыўны!
Не перабіць яго ні чым!
Ён у табе і ў вечар зімны
Цяплом сагрэе родных ніў.