Як пазнаць?
Ідзем мы праз свой лёс,
Нібы праз лес дрымучы,
Без сцежак і дарог
Неведама куды.
Сцякаюць ручаі:
Атрутны і гаючы...
Вось толькі, як пазнаць?
Адкуль набраць вады?
Падсцерагае звер
Вялікі, невялічкі,
І не разгледзець нам
Ні погляд, ні памер...
Вось толькі, як пазнаць
Драпежнікавы звычкі,
Каб потым прыручыць
І ён змяніў намер?
Расце так многа дрэў
З ігліцамі і лісцем,
Вялікіх і малых,
Дзе можна адпачыць...
Вось толькі, як пазнаць?
Каля якога выйсце?
З дрымучасці на свет,
Каб было лепей жыць.
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116061204191