Як спяшаюцца рэкі да вусцяў, І аблокі зліваюцца ў хмару, А каханыя вусны – да вуснаў, Гэтак я аб Радзіме мару.
Бо хачу я абняць матулю І прайсціся вулкамі Менска. Мне без іх на зямлі няўтульна, Я без іх не знаходжу месца...