Як сумна-тужлiва зязюля кукуе ў бары,
На познiм змярканнi, насупраць мядункавай ночы!
Адкуль гэта жальба - у росквiт маёвай пары?
Адкуль гэты смутак - такi непрытворна сiрочы?
Вячэрайце ў хаце, а я пастаю на двары.
Па мне не турбуйцеся - пiце, гуляйце шчаслiва.
Павiнен жа нехта паслухаць, як сумна-тужлiва
Зязюля кукуе на познiм змярканнi ў бары.
спадабалася
спадабалася
На далоні і не такое
На далоні і не такое ўбачыш
_____________________
Не забывай гасцей, не варта.
Зязюля там, дзе адбылось.
Дзе толькі сумнае і страты.
А дзе святкуюць - прыгажосьць.
=
Дзе мы святкуем ёсць хвіліны,
Калі мы чуем болю страт.
Дык не цягніце Вы з нямілым...
Схавайце ў мех, як кацянят -
=
Гарэлку тую, што калечыць;
І тытунёвы дым - фігвам.
Але віно хай будзе дзецям,
Якія будуць піць, як сам.
=
Якія будуць нават есьці
Не толькі зерня і траву,
Але і смажанае ў печы,
І кураня, і рыб ікру.
=
Калі не соліш, не паесьці,
Як след, і так як мае быць.
Я п'ю таму, што я ня вечны!
Таму, што памятаю - трэба жыць!
*
дзякуй!
дзякуй!