Як табе, Міша, у Нью-Ёрку
Як сябе чуеш ты там
Кажуць, там скачуць вавёркі
Па чалавечым слядам
Як ты жывеш там, мой браце
Ці успамінаеш ўсіх нас
Плача у бацькавай хаце
Маці начамі адна
Як табе, Міша, у Нью-Ёрку
Знаю – нядрэнна, і ўсё ж
Бачыш ўпацьмах адвячоркам
Што ўсё у Нясвіжы жывёш
Добрай дарогі, мой браце
Зычу табе надалей
Але у бацькавай хаце
Сэрцу усё ж весялей
Вельмі добра!
Вельмі добра!