Як цяжка, стоячы ўбаку, Бяссільна бачыць, што таму, Каго кахаеш, дрэнна, нудна... Ўздыхнеш, адвернешся марудна, У цень адступіш, не пасмееш І падысці. К сабе прыкута, Занадта добра разумееш: Не ты ягоная пакута.