Я пяшчотай цябе атуляю, палю.
Да нябёс уздыму шчасце нашае, любы.
Гэтак сонейка ранкам цалуе зямлю.
Гэтак месяц начны вербалозы галубіць.
Каб ты ведаў заўжды:
Праз слату і гады,
На гасцінцах, шляхах
Ці на сцежачцы вузкай,
Як умее любіць,
Як умее чакаць,
Як умее кахаць
Беларуска.
Твае краскі душы я каханнем крану.
А у скрусе прыйду я табе на падмогу.
Цябе сэрцам сваім ад бяды ахіну.
І малітваю я асвячу нам дарогу.
Каб ты ведаў заўжды:
Праз слату і гады,
На гасцінцах, шляхах
Ці на сцежачцы вузкай,
Як умее любіць,
Як умее чакаць,
Як умее кахаць
Беларуска.
ДЗЯКУЙ ЗА ВЕРШ!!! ТАК
ДЗЯКУЙ ЗА ВЕРШ!!! ТАК САПРАЎДЫ КАХАЮЦЬ БЕЛАРУСКІ!!!!