Якім ты вокам на мяне глядзеў,
Напэўна, тым, што па жыцці зайздросціў?
На небе ясны месяц зіхацеў,
І я згадзілася пайсці ў госці.
Якім ты вокам на мяне глядзеў,
Калі суседзі грукалі ў дзверы,
А ты хацеў, хацеў, хацеў, хацеў...
Не меў ні вопраткі зусім, ні меры.
Якім ты вокам на мяне глядзеў,
Калі давёў да крыку, да ікоты?!
На небе ясны месяц халадзеў,
Бо бачыў непачаты край работы.
...............................
А раніцай ты проста анямеў
Ад стакілаграмовай прыгажосці...
Якім ты вокам на мяне глядзеў?!
Напэўна, тым, што па жыцці зайздросціў.