Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Якое шчасце...

Сярэдняя: 4.8 (30 галасоў)

Якое шчасце —
Жыць на белым свеце,
Піць водар траў і цішыню бароў,
Твар падстаўляць пад чабаровы вецер
I мець сям’ю, работу і сяброў!

Якое шчасце —
Жыць зусім звычайна:
Браць кнігі з перапоўненых паліц,
I наліваць вадой крынічнай чайнік,
I ў садзе лісце прэлае паліць!

Якое шчасце —
Даланёй сялянскай
Адчуць слухмянасць гэбля і касы
I з нечаканай прадзедаўскай ласкай
Расчулена пагладзіць каласы,
У засені схавацца за адрыну,
Дзе дуб калыша свой зялёны шум,
I сцішанаю песняю адрынуць
I адзіноту, і бетонны сум,
Аднойчы выйсці ў поле на дасвецці,
Каб зразумець —
Да ачышчальных слёз, —
Якое шчасце —
Жыць на белым свеце
Сярод вясёлак, птушак і бяроз!..



Адчула і вецер чабаровы, і

Адчула і вецер чабаровы, і каласы на далоні з колкімі "вусамі", і, нават, горкі пах ад спаленай лістоты...Дзякуй Вам за такія радкі.