Чытаю "Новую зямлю"
І думу думаю адну:
Якой душа павінна быць,
Каб так свой родный край любіць?
Каб так прыгожа, маляўніча,
Прыроды апісаць аблічча.
Яе палі, яе курганы,
і ветру подых апантаны
У той спякотны летні дзень,
Калі сам ходзіш, нібы цень.
І каб заўважыць і пачуць,
Як людзі простыя жывуць.
Каб іх патрэбы зразумець,
Ды ў той паэме ўсе апець.
У кантэксце бачу я адказы,
Пра гэта мне гавораць сказы:
Жыцце ўсе трэба працаваць,
Ў працу душу ўкладаць,
За праўду трэба нам змагацца,
На перамогу спадзявацца,
Хадзіць ў царкву, сям'ю любіць,
Ды людям шкоды не рабіць.
Так жыў Міхал. І мой прадзед.
Ен быў сапраўдны чалавек,
Такіх амаль не засталося...
А як людзям раней жылося?
Увесь дзень пленна працавалі,
Занятку іншага не зналі.
Вось і нам трэба абуджацца,
Да тых крыніц ізноў вяртацца,
З якіх мы шлях свой пачыналі,
І дзе свае натхненне бралі.
Як жыць далей? З чаго пачаць?
І як мне лес свой вызначаць?
Адказаў я пакуль не маю.
Але я веру: я дазнаю.
І буду Богу я маліцца,
Каб Ен не даў мне разгубіцца
На лесаў перакрыжаванні.
А Вам пішу свае прызнанне,
Падзяку шчыра вызначаю
І вершык гэты прысвячаю.
2008