Яшчэ не пачаўся снежань
А снег на зямлю ўжо лёг
Нібыта у полі вежу
Пабачу цябе здалёк
Пабачу цябе прыгожай
З чырвоным адценнем шчок
Зноў сэрца сабе ўстрывожу
Блакітам ў тваіх вачох
Пабачу цябе ўсміхнёнай
Усмешка твая – як снег
Я ёй на жыццё натхнёны
Яе палюбіў навек
А побач з табою –дрэва
Ўсё поўнае снегіроў
Вось іх нам на ёлку б трэба
Ўзамен каляровых шароў
Такою цябе пабачу
Як дваццаць гадоў таму
Узрадуюсь і заплачу
Ды й сам не пайму – чаму