Яшчэ пацешыць вока журавель,
Што ля дарогі выструніўся годна.
He трэба нам за трыдзевяць зямель,
Вада жывая — у старонцы роднай.
Прахожы, ты стаміўся, адпачні,
А смагу наталіць дарога змусіць,
Ты смак адчуй —
Настой на чысціні.
I моц сваю —
Настой на глыбіні
Зямлі маёй, трывушчай Беларусі.
Добра напісана! Хацелася б
Добра напісана! Хацелася б пачытаць болей Вашых вершаў. Пэўна ж, яны ў Вас ёсць?
Таццяна Дз.