Яшчэ сто сонцаў да жніва, І покуль ціша не растане -- Чуваць, як першая трава Зялёнай песняй прарастае. У сэрцы грэецца цяпло, Бо час яго яшчэ не выспеў. Зарою сонейка цякло, Ці то пясок рыжэў на выспе.