За вокнамі снег ціхутка ляціць,
Мы ж нашу вясну ўзгадаем.
Ва ўтульнай кавярні з табою сядзім,
Гарбату з язмінам чакаем.
І вось ўжо кубак гарачы ў руках,
Здаецца цвіце язмін белы...
Язмінавы цвет, язмінавы пах,
І той пацалунак нясмелы.
А снег зіхаціць на дрэвах, кустах,
Нібыта язмін зацвітае.
Язмінавы цвет, язмінавы пах
На час ў вясну нас вяртае.