Я да начальніка ўстановы
Па справах гандлю завітаў.
-Дзень добры!-ветліва прамовіў,
А ён: "Ыгы"- прамармытаў.
- Чаму так дорага,- пытаю,-
У крамах прадаюць плады?
Чаму іх танна так прымаюць -
За кошт бутэлечкі вады.
- Так ... дорага - патрэбны грошы!
Патрэбна ж мне зарплату мець,
Бо не такі я ўжо харошы,
Каб дарма мог я тут сядзець.
Аднекваў просьбы і пытанні:
- "Никак. Не знаю. Не могу."
- Бывай!- сказаў я на развітанне,
А ён прамармытаў: "Ыгы".
Дарэчы, тут сказаць павінен:
Бюракратычнае "ыгы"
Я чуў сям-там у медыцыне
і "в учреждениях других".
1991
Наменклатуры пасыл... Нажаль
Наменклатуры пасыл...
Нажаль яны яго ня ўсе чыталі,
А каб з іх хто і прачытаў,
Нічога ў сябе бы не змянілі...
"ЫГЫ" з калысцы ён замармытаў,
"ЫГЫ" замармыталі дзеці, што яго потым змянілі.
Але ёсць годныя сярод і бюракратаў,
Бо не паўсюль мне так хамілі.
Ад рэстаранаў, офісаў, чыноўніцтва да кратаў:
Людское сэрца каб сваё не загубілі.
Мукавозчык М.П. 04-12-12
Верш выдатны Васіль Голуб напісаў у 91-м, жадаю каб і сёння "службовец" кожны прачытаў!!!