Мы ўсе ў юнацтве хочым шчасця,
Імкнемся жыць сумленна, чыста.
За свае погляды змагацца,
Заўсёды быць з душой адкрытай.
Але абставіны звычайна
Ўсё гэта хутка разбураюць,
І ад ілюзій гэтых марных
Нічога нам не пакідаюць.
Штодзень мы шэраг перашкодаў
Спаткаем на сваім шляху,
І ад жыццевых ўсіх нягодаў
Губляем веру ў дабрыню.
І толькі моцны чалавек
Прайсці праз гэта зможа годна.
Ён пражыве свой цяжкі век
І застанецца ў ім свабодным.