Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Юр'я

Сярэдняя: 2.8 (4 галасоў)
Я ўстану да самай зары Ды прайдуся па юр’еўскіх росах. Будзе свет, як заўжды, малады, Будзе радасць на сонечных плёсах. На зялёнай траве маладой, Нібы пацеркі, першыя росы. Я крану іх пяшчотна рукой, А ў адказ – перазвон шматгалосы. Так спявае зямля па вясне. Б’е па травах, па росах конь белы… Дзесьці побач –здалося ці не? – Залатыя ключы празвінелі. Адмыкае зямлю Юр’еў конь, Кліча ў поле, на луг, на пакосы. І ляцяць з-пад капыт на далонь Брыльянцістыя белыя росы. New Balance