Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

З аптымізмам

Сярэдняя: 2.7 (3 галасоў)

Хвост ад мышкі ноўтбука між столяй і шыяй - банальная доля слабых;
Кідаючыся з шостага –
рызыкуеш расплюшчыць ні ў чым не павіннага супрацоўніка -
ходзіць іх там да халеры;
Самазабойства - увогуле недастойная інжынера справа, дарэмная - няма дурных -
Выхаваныя людзі павінны мець уласную годнасць і пачуццё меры:
Нажаць соку з луку - і капаць у вочы, пакуль свежы,
Каб забыцца на боль у вачах - запаліць цыгарэту першы раз у жыцці -
Лёгкія навыварат, але моўчкі - дым не зарэжа,
І раскураным агеньчыкам мапу сонца на шчацэ вывесці,
На другой шчацэ вывесці мапу месяца,
Аб'яднаць адпаведныя кропкі свяцілаў спіцамі,
І пакуль яны ярка чырвоным свецяцца,
Адкалупваць пазногці ад пальцаў крывымі нажніцамі.
Ды ўсё гэта - нішто, усяго толькі смешныя забаўкі
Ў параўнанні з паcкудствам, што сёння раблю з сабой, што насамрэч адбываецца -
Ты ў двух кроках перада мной праходзіш шаснаццаць разоў за дзень,
А я моўчкі сяджу, і ні разу вачэй не ўздыму - я нікчэмнасць і працап'яніца...

Кідаць бутэлькі - высока, метраў на дзесяць, аб сценку,
І падстаўляцца пад дождж з асляпляльных аскепкаў;
Шыю абвіць далікатна чорным калючым дротам;
Першага сустрэчнага міліцыянта штурхнуць, абазваць ідыётам -
Нельга ўвесь век заставацца маральным калекам -
Зэкі ў турме навучаць жыццю, і як быць чалавекам,
Каб нападаў толькі першым, каб не стагнаў і не енчыў,
Каб З АПТЫМІЗМАМ жыцці ўсім бліжнім сваім калечыў.