Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пудзіла Занудзіла

Сярэдняя: 2.7 (3 галасоў)

Хвост ад мышкі ноўтбука між столяй і шыяй - банальная доля слабых;
Кідаючыся з шостага –
рызыкуеш расплюшчыць ні ў чым не павіннага супрацоўніка -
ходзіць іх там да халеры;
Самазабойства - увогуле недастойная інжынера справа, дарэмная - няма дурных -
Выхаваныя людзі павінны мець уласную годнасць і пачуццё меры:
Нажаць соку з луку - і капаць у вочы, пакуль свежы,
Каб забыцца на боль у вачах - запаліць цыгарэту першы раз у жыцці -
Лёгкія навыварат, але моўчкі - дым не зарэжа,
І раскураным агеньчыкам мапу сонца на шчацэ вывесці,
На другой шчацэ вывесці мапу месяца,
Аб'яднаць адпаведныя кропкі свяцілаў спіцамі,
І пакуль яны ярка чырвоным свецяцца,
Адкалупваць пазногці ад пальцаў крывымі нажніцамі.
Ды ўсё гэта - нішто, усяго толькі смешныя забаўкі
Ў параўнанні з паcкудствам, што сёння раблю з сабой, што насамрэч адбываецца -
Ты ў двух кроках перада мной праходзіш шаснаццаць разоў за дзень,
А я моўчкі сяджу, і ні разу вачэй не ўздыму - я нікчэмнасць і працап'яніца...

Кідаць бутэлькі - высока, метраў на дзесяць, аб сценку,
І падстаўляцца пад дождж з асляпляльных аскепкаў;
Шыю абвіць далікатна чорным калючым дротам;
Першага сустрэчнага міліцыянта штурхнуць, абазваць ідыётам -
Нельга ўвесь век заставацца маральным калекам -
Зэкі ў турме навучаць жыццю, і як быць чалавекам,
Каб нападаў толькі першым, каб не стагнаў і не енчыў,
Каб З АПТЫМІЗМАМ жыцці ўсім бліжнім сваім калечыў.



Сярэдняя: 3 (3 галасоў)

Ну?!! Што яшчэ табе трэба,
Каб адчуваць смак жыцця?
Вось табе чыстае неба,
Вось табе зоркі зіхцяць,

Вось табе бераг і сонца,
Хваляў усмешкі-каралі,
Вось твой анёл-абаронца,
Крылы, што ўвышу ўздымалі,

Вось табе танцы і спевы,
Вось табе грошы і час,
Вось табе – сёння і зараз,
Столькі за раз!

Ну!?! Што яшчэ табе, дружа, трэба?
Выцадзіць з соннага забыцця –
З быту відовішчаў, працы і хлеба –
Асэнсаванасць жыцця?..

Вось табе неафармат –
Свабода ад стэрэатыпаў,
З вечным рухавіком самакат –
Руш, куды сон цябе клікаў!

Вось і кар’ерны табе самазвал –
Выкінь усё непатрэбнае!
Вось табе лівень, маланкі і шквал
Сілы жыцця бязмернае!

Што яшчэ? Будзе ўсё-ўсё для цябе,
Толькі вазьмі, прашу!
Толькі між прагай святла і сусветам
Выхадзі сцежку-імшу.

Можа, здалёк ты разгледзіш свой шлях
Ясным у кожнай рысе,
Толькі сабой заставайся, мой дзень,
Толькі не супыніся.
2009-2012



Сярэдняя: 3 (1 голас)

Я люблю! Як моцна я люблю!
Так люблю - нібыта закаханы!
Быццам у абдымках прыгарну
Да душы твае жывыя раны -
І яны спакоем зарастуць
І ніколі больш не стануць болем,
І атрутных цяжкіх думак ртуць
Выпарыцца гэтым супакоем.
Мару. А калісці сапраўды
Твая ўсмешка загаіла душу,
Твая літасць збавіла жуды
Лёс мой. Чым аддзячыць мушу?
Мае рукі - вострыя сярпы!
Мае словы - чорныя вароны!..
Я павінен збавіць назаўжды
Ад маёй распешчанай персоны
Лёс твой. Перапэцканы ў журбе,
Я люблю - і ні рукой, ні словам
Больш не дакрануся да цябе.
Прабудзіўся сотавы...
Твой нумар...



Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

Ці гэта святло – асвятляльна пісаць,
Калі ў табе цемра?
Ці мёд гэта – смачна намазваць радкі,
Калі ў табе горыч?
А неяк рабіць хоць нейкія нешты,
Калі ты ніякі?
Ці шчыра?
Ці гэта карысна?
Ці варта падзякі?

Ці светлае
Не затуманіць чысцейшага духам?
Ці мёд не акажацца
Ўпотай налітай атрутай?
Ці нейкія нешты
Не ператвораць кагосці ў нішто?
Усё будзе добра...
Усім будзе лепей...
А то :)...