Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

З каханнем цяжка развітацца...

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)

З каханнем цяжка развітацца,
Пайсці зусім, пераступіць парог,
Расстацца — і душою не вяртацца,
Апошні ў сэрцы боль, апошні крок.
Апошняя,
          маленькая надзея,
Яшчэ ўсё жывіць нашую душу,
Зламанае так дрэўца зелянее
І жывіцца праз нітачку-кару.