Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

З людзьмі цікава...

Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)

З людзьмі цікава першы тыдзень,
з людзьмі цікава ў першы раз,
калі гамоніць сэрца шчыра,
калі ляціць імгненна час.
Калі ў вочы смелы позірк,
калі гаворка напрасткі...
Калі бывае раптам дотык,
да незнаёмае рукі...
А потым гэта надакучыць,
і потым будзе сумна зноў.
Руцінай абрастуць стасункі,
і ляжа паміж намі роў.
І надакучыць гэты позірк,
і вусны пагубляюць смак...

І папаўзу далей па дну я,
шукаць дабычу, быццам рак...