Бярозы залатыя завушніцы
Зачапілі на зялёныя галовы.
Ткуць кросны восеньскія сітцы,
Колер падмяшаўшы новы.
Фарбы лета дождж змывае,
Але ўсяму наперакор
Суквеццямі вяргіня заківае
і заспявае астраў хор.
Сонцам ззяюць аксаміткі,
Аб леце ўспамінам шапацяць.
Павук гатуе шоўкавыя ніткі,
Фіранкі восені вязаць
.
Да каштоўных завушніц
Пацеркі бярозы падбіраюць.
Сукенкі з восеньскіх паліц
Адна перад другой мяняюць.