За якой гарою,
Дзе шукаць па свеце
Маладыя мроі
Маладога лета,
Што цвілі, буялі
Колісь так шматкветна,
А пасля завялі
Ціха й непрыкметна,
Хоць душа й сягоння
Леціцца й вяснуе
Над гадоў прадоннем,
Над вячэрнім сумам
І радкі міжволі
Мкнуць на край Сусвету
Ў маладыя мроі
Маладога лета?..