Мова – гэта сліна на зубах,
Язык, што варушыцца, быццам змяя,
Лёгкія, дзе нараджаецца ўздых,
Што слову дае штуршок.
Шок –
Калі адсеклі язык,
Заклеілі вусны, каб ніводны гук
Не пакідаў вежу, не нараджаў грук
Ска`заў, не выліўся ў рух
Супраціву.
Пазбавіць народ языка,
Выцягнуць ныркі, вырваць кадык,
І каб не з’явілася рызык`а
Хваляванняў, трэба адсекчы ногі ды
Рукі –
Так забіваюць мову.
Так вынішчаюць мрою.