Забялела ноч снегавеем,
Закружлялі сняжынкі зімы...
Мы з табою Радзімай хварэеем,
У якой захварэлі сыны..
Запалілася цемра завеяй,
Снег захутаў аблічча ў мароз...
Мы з табою Радзімай хварэем,
Невылечна, навечна, між кроз,
Што па ночы бялеюць бы мары,
І, як коні, імкнуцца наўсхліп
Да Радзімы у снежным абшары,
У якой усё хварэюць сыны...