Пераклад
Стэфанія Данілава
забяры мяне, мора!
я стомлены да мяжы.
я валодаў усім -
і ўсяго я пазбыўся, мора.
як старыя ў гарах могуць сотню гадоў пражыць?
можа, слоўнікам іх невядомае слова "змора"?
я пакінуў свой дом -
ці то выракся дом мяне?
сваякоў я пакінуў -
ці кінуты сам я імі?
ды нікога, нічога ніхто ў мяне не адарве.
толькі сны узгалоўяў, спавітыя сінім дымам.
у адбітку на хвалях не бачу я рыс маіх:
там мне бачыцца нехта,
счаслівейшы і істотны!
забяры мяне, мора,
грахоў бессмяротасць і
маю шэрасць, тугу ды памяты квіток зваротны.
...як жанчыны-каханкі, я хвалі крануўся ў сне,
цёмна-сінія богі забралі мяне ў глыбіні,
у русалачы хвост мае ногі ператварылі.
гэта быў залаты, ліхаманкавы, сонны залеў!
з лёсам наканаваным,
пазбаўленым мітусніны,
забяры мяне тысячы раз
і вярні мне
мяне!