Забыты ўжо позірк і памяць бяз слоў,
Пустая бутэлька благога віна.
Тваёй тугі цені пяюць ля акна,
Забыты ўжо позірк і памяць бяз слоў.
Мінулая вечнасьць старога сьвятла,
Марознае рэха загубленых моў,
Забыты ўжо позірк і памяць бяз слоў,
Пустая бутэлька благога віна.