Хаваецца ён недзе ў шуфлядзе,
Ці постам у мёртвым блогу.
Бывае, што хаваецца бяз словаў,
У твары былога каханка,
У нагах чыстае жарсьці,
У балючых успамінах,
І чакае свайго пісаньня.
Ведае, што паэт яго
Колісь перачытае.
Нагадвае нам пра час,
Калі мы былі прыгожымі,
Наіўнымі, дурнымі,
І прымушае нас плакаць,
Калі нас ніхто ня бачыць.