Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Забытыя лёсы

Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)

Старэнькія хаты. Забытыя лёсы...
Вятры адзіноты у комінах выюць.
Дажджынкі спадаюць з высокіх нябёсаў,
Далоні матуляў ад холаду стынуць.

Старэнькія хаты. Забытыя лёсы...
Ўспамін маладосці пад вокнамі ходзіць...
Трымаюць арэлі крыламі бярозы,
Гайдаюць тугу, што ніяк не праходзіць.

Старэнькія хаты. Забытыя лёсы...
Застрэшкі на мокры пагост паглядаюць.
І слёзы – нябачныя горкія слёзы
Унукаў чакаюць. Нас з вамі чакаюць.