Пас. дзеравенькам і дварам,
пакінутым чалавекам.
Зачараванае месца.
Там, за крапляю, кропля,
Вада ледзь сачыцца,
Наступае балота,
Не калосіцца жыта.
Туды болей, ужо,
За вадой не хадзіце -
Абярнёцесь вужом,
Надвячоркам імглістым,
Тое месца, ужо,
Не завіце крыніцай:
Ад жыцьця, ад быцьця -
Засталісь камяніцы.
-2.06.12.