Пас. дзеравенькам і дварам,
                                                пакінутым чалавекам.
                                Зачараванае месца.
                Там, за крапляю, кропля,
                Вада ледзь сачыцца,
                Наступае балота,
                Не калосіцца жыта.
                Туды болей, ужо,
                За вадой не хадзіце  -
                Абярнёцесь вужом,
                Надвячоркам імглістым,
                Тое  месца, ужо,
                Не завіце крыніцай:
                Ад жыцьця, ад быцьця -
                Засталісь камяніцы.
                                -2.06.12.