Задарожаны, шэптам дажджоў стамлёны,
Нібы лісце з аголеных дрэваў наўскрай
Праплывае, як вецер самотны, бясплённы
Прадапошні кастрычніка шэры адчай.
Слёзным вокам журбоцііца сонца здалёку,
Даляглядаў празрыстаць знявечана ў дым.
Можа, варта чакаць нібы збаўцу палёгку,
Альбо верыць у лета вясёлкавы млын?
Той, што ў памяці горкай цяпло утрымае
Напрадвесні атожылкаў зніклых падзей.
Той, што ў сумным сутонні ўсё нешта чакае,
Як і ты, параструшчаны пашчай залеў.
Задарожаны, ветрам падняты, самотны
З верай ў лета, у Лету, у Смерць і Адчай –
Ліст душы тваёй беласпалоханай
Неспісаным кастрычнікам цягнецца ў май.
Прыгожыя метафары! І цудоўная
Прыгожыя метафары! І цудоўная непаўторнасць паэтыкі. Дзякую! Павел!